Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы сканфіскавалі тысячы прэпаратаў зь Беларусі, у апэрацыі ўдзельнічаў Інтэрпол


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зь лістапада 2024 году па травень 2025-га супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы (НПА) сканфіскавалі каля 60 тысяч адзінак фармацэўтычнай і іншай мэдыцынскай прадукцыі, нелегальна ўвезенай на тэрыторыю краіны.

У паведамленьні НПА адзначаецца, што больш за ўсё такой прадукцыі даставілі ў Польшчу з Індыі і Ўкраіны, далей ідуць Злучаныя Штаты, Паўднёвая Карэя, Расея і Беларусь.

Найбольшая група сканфіскаваных тавараў — «стрававальныя сродкі, сродкі для нэрвовай сыстэмы, уключаючы псыхастымулятары, антытрывожныя прэпараты, дыетычныя дабаўкі, расьлінныя прадукты і псыхатэрапэўтычныя сродкі».

Іншыя тавары гэта «анабалічныя стэроіды, болепатольныя і прэпараты для лячэньня іншых разладаў, адсмоктвальнікі для ачысткі дыхальных шляхоў, хірургічныя прасьціны, інгалятары, сагравальныя плястыры, голкі і шпрыцы».

Значную групу сярод канфіскату складаюць вэтэрынарныя тавары.

Кошт сканфіскаванай прадукцыі перавысіў 220 тысяч даляраў. Прэпараты канфіскоўвалі ў тым ліку ў пунктах сартаваньня пасылак, аэрапортах, лягістычных цэнтрах, на памежных пераходах і дарогах.

Прадукцыю прызналі небясьпечнай для здароўя і жыцьця.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG