Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку сілавікі прыйшлі зь ператрусам у офіс прадстаўніцтва расейскага агенцтва Sputnik

абноўлена

Лягатып расейскага агенцтва Sputnik. Ілюстрацыйнае фота
Лягатып расейскага агенцтва Sputnik. Ілюстрацыйнае фота

Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацерынбурзе былі затрыманыя больш як 50 этнічных азэрбайджанцаў. Загінулі двое, яшчэ двое атрымалі падчас рэйду сур’ёзныя раненьні. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджану праводзяць вобшукі ў офісе пракрамлёўскага агенцтва «Sputnik Азербайджан».

Выданьне Vesti.az паведаміла, што спэцслужбы Азэрбайджану затрымалі двух чалавек пры пераструсах у рэдакцыі агенцтва Sputnik. Паводле вэрсіі азэрбайджанскага боку, затрыманыя працавалі пад прыкрыцьцём у навінавым агенцтве, якое кантралюе расейская дзяржаўная мэдыягрупа «Russia Today».

Яшчэ ў лютым афіцыйны Баку заявіў, што распускае рэдакцыю «Sputnik. Азербайджан» і пакідае ў сталіцы толькі аднаго супрацоўніка расейскага СМІ. Гэта быў адказ на рашэньне Масквы пакінуць у Расеі аднаго карэспандэнта агенцтва АЗЕРТАДЖ.

Як паведаміла Азэрбайджанская служба Радыё Свабода, у прэсавай службе Міністэрства ўнутраных справаў пацьвердзілі ператрус і паабяцалі неўзабаве паведаміць дадатковую інфармацыю.

Тэлеканал «Настоящее время» нагадаў, што 24 лютага 2025 году прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Азэрбайджану Айхан Гаджызадэ заявіў аб ліквідацыі агенцтва «Sputnik Азербайджан». Яму давали права на акрэдытацыю толькі аднаго карэспандэнта. Паводле мясцовых СМІ, нягледзячы на гэтае рашэньне азэрбайджанскіх уладаў, агенцтва працягвала працаваць, яго супрацоўнікі — выходзіць на працу.

Баку вырашыў скараціць лік супрацоўнікаў «Sputnik Азербайджан» з 40 да аднаго для «аднаўленьня балянсу ва ўмовах, у якіх працуюць азэрбайджанскія дзяржаўныя выданьні за мяжой, і замежныя журналісты ў Баку».

Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацерынбурзе былі затрыманыя больш як 50 чалавек азэрбайджанскага паходжаньня. Загінулі два чалавекі. Яшчэ двое атрымалі падчас рэйду сур’ёзныя раненьні. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Расейская супольнасьць Азэрбайджану асудзіла дзеяньні расейскага боку і заклікала да аб’ектыўнага расьсьледаваньня здарэньня ў Екацерынбурзе.

МЗС Расеі заявіла, што затрыманьні праводзілі ў рамках расьсьледаваньня цяжкіх злачынстваў, а сытуацыя пад кантролем. Прадстаўнік МЗС Марыя Захарава ўдакладніла, што ідзецца аб справах, зьвязаных з забойствамі, учыненымі ў 2001, 2010 і 2011 гадах.

29 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства культуры Азэрбайджану скасавала ўсе сумесныя культурныя імпрэзы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі. Ведамства паінфармавала, што прычынай рашэньня сталі «мэтанакіраваныя дзеяньні расейскіх праваахоўнікаў супраць азэрбайджанцаў паводле этнічнай прыкметы» ў Екацерынбурзе.

Падчас абвастрэньня сытуацыі парлямэнцкая дэлегацыя Азэрбайджану вырашыла ня ўдзельнічаць у пасяджэньні камісіі Мілі-Мэджлісу краіны і Фэдэральнага сходу Расеі ў міжпарлямэнцкай супрацы.

У заяве парлямэнту адзначалася, што прычынай сталі «дэманстратыўныя і незаконныя дзеяньні» супрацоўнікаў расейскіх праваахоўных органаў, якія прывялі да ахвяраў сярод азэрбайджанцаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG