5 год таму, калі ўпершыню прыехаў у Вайтэлі, пра Кастуся Корсака, аднаго зь першых фэрмэраў на Маладзечаншчыне, у навакольлі ўсе, з кім сустракаўся, найперш казалі мне дзьве рэчы — ніколі не дае «на лапу» начальнікам любога ўзроўню і працуе па 25 гадзін у суткі.