Сілавікі ў М’янме сёньня забілі больш за 100 пратэстоўцаў

Пратэсты ў М'янме

Сілы бясьпекі Мʼянмы забілі 114 чалавек, у тым ліку некалькіх дзяцей, падчас падаўленьня маніфэстацыяў пратэсту ў суботу.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Гэта самая вялікая колькасьць ахвяраў за адзін дзень з пачатку вайсковага перавароту.

Забойствы, якія адбыліся ў Дзень узброеных сіл, выклікалі рэзкую крытыку з боку заходніх краінаў. Амбасадар Вялікай Брытаніі заявіў, што сілы бясьпекі «зганьбілі сябе», і амбасадар ЗША назваў гвалт жахлівым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія салдаты прыбылі на парад у М’янму. Кіраўнік путчыстаў назваў Расею «сапраўдным сябрам»

Вайсковыя самалёты таксама нанесьлі авіяўдары па вёсцы, кантраляванай узброенай групоўкай этнічнай меншасьці карэн, загінулі як мінімум два чалавекі.

лідэр хунты Мін Аун Хлайн падчас параду з нагоды Дня ўзброеных сілаў заявіў, што вайскоўцы будуць абараняць людзей і імкнуцца да дэмакратыі.

У суботу дэманстранты выйшлі на вуліцы ў Янгоне, Мандалаі і іншых гарадах, як гэта адбываецца амаль штодня з моманту перавароту 1 лютага, які зрынуў абранага лідэра Аун Сан Су Чы.

Па меншай меры 40 чалавек, у тым ліку 13-гадовая дзяўчынка, былі забітыя ў Мандалаі, і як мінімум 27 чалавек былі забітыя ў Янгоне. Яшчэ адзін 13-гадовы хлопчык быў сярод загінулых у цэнтральнай вобласьці Сагаінг.